Сайт о жизни молодёжи г. Бобруйска

Беларусь дае мне сілы рухацца насустрач маім марам

Радзіма… Якое важнае і значнае слова для кожнага чалавека! Гэта наша бацькоўская хата — месца, дзе мы нарадзіліся і выраслі. Гэта частка зямлі, да якой прывязана душа, якую любяць і шануюць не за нешта, а проста так. Любяць бязмежныя прасторы лясоў і палёў, гісторыю і культуру, родную мову.

Калі я думаю аб сваёй краіне, не магу не ганарыцца ёй, бо яна багата сваёй гісторыяй і культурай. Рэспубліка Беларусь  самастойная, дэмакратычная, прававая і ўнітарная дзяржава .

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023  год  аб’яўлены Годам міру і стварэння. Бо краіна, у якой пануе мiр – гэта шчаслівая краіна! А стваральная праца, праца на карысць сваёй Радзімы, робіць з кожным днём Рэспубліку Беларусь больш мoцнай i магутнай. Мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з’яўляюцца адной з найвышэйшых каштоўнасцеў.

Наша дзяржава мае сваё цяжкае гістарычнае мінулае. Шлях да свабоднай краіны быў няпросты, але ва ўсе часы беларускі народ змагаўся за сваю Радзіму, вызваляючы яе ад ворагаў. Вялікая Айчынная вайна стала адной са значных і трагічных падзей у гісторыі Беларусі. За гады ваенных лiхалеццяў было разбурана і спалена дзвесце дзесяць гарадоў і раённых цэнтраў, больш за дзевяць тысяч вёсак. Людскія страты склалі два з паловай мільёны чалавек. Беларускі народ заўсёды будзе памятаць аб несмяротным подзвігу тых, хто змагаўся і перамог.

Дзень Перамогі — адно з самых важных святаў Беларусі. Для мяне гэта свята са слязьмі на вачах. Гэта слёзы болю аб загінуўшых воінах. Гэта слёзы радасці і гонару за здабытую перамогу над злом. Подзвіг народа будзе жыць вечна. Я не бачыла вайны, але я ведаю пра яе таму, што павінна ведаць якой цаной было заваявана шчасце.

Ствараць — значыць, будаваць. У беларускага народа ніколі не згасне дух стварэння. Працавітасць нашага народа ўражвае мноства нацый. Рэспубліка Беларусь славіцца  далека за сваімі межамі таленавітымі  вучонымі, пісьменнікамі, даследчыкамі, мастакамі, якія ўнеслі найвялікшы ўклад у гісторыю  сваей краіны і  свайго народа.

Два простыя і зразумелыя ўсiм словы — мір і стварэнне — напаўняюцца велізарным сэнсам, бо без іх немагчыма шчаслівая будучыня.

Мая Радзіма — месца, дзе я зрабіла свае першыя крокі, прамовіла сваё першае слова, перажыла свае першыя поспехі і вялікія расчараваннi, але, галоўнае, адчувала любоў і падтрымку. Гэта месца, якое дае мне сілы рухацца насустрач маім марам. Дзе б я нi знаходзілася, як бы далёка нi была, заўсёды буду памятаць пра яе, пра сваю малую Радзіму.

Я заўсёды буду ганарыцца сваёй вялікай краінай, ганарыцца тым, што нарадзілася і жыву ў Беларусі. Мы павінны памятаць, што толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем нашу моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь.

Кацярына БАБКОВА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ПОДЕЛИТЬСЯ С ДРУЗЬЯМИ:

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ:
Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: